Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

10.01.2022

Встреча с председателем районного Совета депутатов Якубчиком Олегом Петровичем

10 студзеня 2022 года старшыня раённага Савета дэпутатаў Якубчык Алег Пятровіч сустрэўся з жыхарамі аграгарадка Арэхава з мэтай растлумачання і абмеркавання новага праекта Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. На сустрэчы прысутнічалі калектывы Арэхаўскай сярэдняй школы і дзіцячага сада, а таксама старшыня сельскага выканаўчага камітэта Вітаноўская Святлана Васільеўна і настаяцель праваслаўнага прыходу Велікамучаніцы Параскевы Пятніцы Дударчук Анатоль Еўстафіевіч. Дырэктар Арэхаўскай сярэдняй школы Галіна Іванаўна Сахарчук адзначыла, что мы павінны разумець, наколькі важная сённяшняя сустрэча, так як мы ўсе грамадзяне Рэспублікі Беларусь і кожны з нас павінен прыняць удзел ва ўсенародным абмеркаванні новага праекта Канстытуцыі.

Якубчык Алег Пятровіч адзначыў, что ў новым праекце Канстытуцыі асобая увага надаецца патрыятычнаму выхаванню моладзі, важнасці захавання гістарычнай праўды і памяці аб подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. “Мы ні ў якім разе не павінны займацца перапісваннем гісторыі, не павінны забываць аб тым, што рабілася у гады Вялікай Айчыннай вайны, не павінны забываць пра гераізм нашага народа” – падкрэсліў старшыня раённага Савета дэпутатаў.

У ходзе сустрэчы Алег Пятровіч расказаў аб асноўных змяненнях у новым праекце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і яго важнасці. Адзначыў, што праект змяшчае шэраг новаўвядзенняў, якія датычацца, напрыклад, надання новага статусу і паўнамоцтваў Усебеларускаму народнаму сходу, які выступіць вышэйшым прадстаўнічым органам народаўладдзя Рэспублікі Беларусь.

Кожны з прысутных атрымаў магчымасць сур'ёзна задумацца аб тым, як ён можа паўплываць на далейшае развіццё Беларусі, усвядоміць, як важна быць дастойным грамадзянінам сваёй краіны.

Алег Пятровіч падкрэсліў, што кожны грамадзянін Рэспублікі Беларусь, калі ён у душы беларус, павінен прыйсці на рэферэндум і аддаць свой голас.

 

 

Разделы сайта