Кто сказал, что Родина поэта
Далека от нашенских полей?
Правда,
тут Михайловского нету
И его задумчивых аллей.
Чуть попозже
листья облетают…
Чуть пораньше
яблони цветут…
Впрочем, это дела не меняет:
К Пушкину тропа не зарастает.
Люди в сердце
с Пушкиным живут.
Школьны літаратурны музей А. С. Пушкіна
Школьны літаратурны музей А.С.Пушкіна адкрыты 29 студзеня 1983 года.
Стваральнікам і кіраўніком стала Марыя Пятроўна Жыгалава, настаўнік-метадыст рускай мовы і літаратуры, заслужаны настаўнік Беларусі, а цяпер доктар педагагічных навук, прафесар кафедры беларускай і рускай моў Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага універсітэта, акадэмік Акадэміі педагагічных і сацыяльных навук Расійскай Федэрацыі. Творчая, натхнёная праца настаўніка, захапляльная дапамога у пошукавай рабоце з боку шматлікіх вучняў-аматараў, настаўнікаў-паплечнікаў, усебаковая дапамога дырэктара школы В. П. Жыгалава - усё гэта дало магчымасць сабраць шырокі навуковы, гістарычны і цікавы жыццёвы матэрыял для стварэння школьнага літаратурнага музея.
А.С.Пушкін, як адна з самых дзіўных з'яў у сусветнай паэзіі і пясняр брацкага рускага народа, заўсёды быў блізкі беларусам. Пад яго дабратворным уплывам расла і развівалася беларуская паэзія.
Першая сустрэча А.С.Пушкіна з Беларуссю адбылася ў маі 1820 года, калі ён ехаў у паўднёвую ссылку з Царскага Сяла па Беларускім тракце. Яго маршрут праходзіў праз Полацк, Віцебск, Бабінавічы, Оршу, Магілёў, Чачэрск, Беліцу. Праз наш край пралёг шлях маладога паэта і тады, калі ён вяртаўся з выгнання праз Магілёў і Віцебск. Сюжэт аповесці «Дуброўскі» быу падказаны гісторыяй небагатага беларускага шляхціча па прозвішчу Астроўскі. У Беларусі жылі нашчадкі паэта.
У 12 раздзелах школьнага музея налічваецца больш за 600 экспанатаў асноўнага і дапаможнага фондаў, якія адлюстроўваюць розныя бакі жыцця і літаратурнай творчасці Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна. Агульная экспазіцыйная плошча - 35 квадратных метраў. Так у экспазіцыях «Петровское», «Друзья», «Михайловское», «Декабристы», «Семья» шырока прадстаўлены дакументы, архіўныя матэрыялы пра жыццё і творчасць паэта, ксеракопіі асобных яго твораў. У раздзеле «Потомки Пушкина на Беларуси» праслежваецца жыццёвы шлях дачкі Аляксандра Сяргеевіча Наталлі Аляксандраўны, а ў раздзеле «Пушкин сдружил нас» размешчаны перапіска вучняў школы з праўнукам паэта С. С. Кліменкам, яго асабістыя рэчы – салдацкі рэчавы мяшок, запісы яго расказаў, фатаграфіі і іншыя экспанаты. Адзін з раздзелаў прысвечаны пушкінскаму музею-запаведніку Міхайлаўскае і яго дырэктару Герою Сацыялістычнай Працы, заслужанаму работніку культуры РСФСР С. С. Гейчанку. Тут экспануюцца копіі дакументаў, кнігі С.С.Гейчанкі «У Лукоморья», «Пушкиногорье», фотаздымкі, перапіска былога дырэктара музея-запаведніка з экскурсаводамі школьнага музея. Раздзел «Пушкин и Великая Отечественная война» змяшчае ўспаміны былых воінаў Чырвонай Арміі, што ўдзельнічалі ў размініраванні магілы А.С.Пушкіна, мноства фатаграфій і замалёвак гістарычных мясцін таго часу, пісьмо і падарунак на ўспамін (франтавы компас, выпуск 1941г.) сапёра Д. М. Байчорава. Музей мае матэрыялы пра самалёт «А.С.Пушкін», пабудаваны на сродкі пісьменніка І.А.Новікава – ганарар за кнігу «Пушкін на поўдні», пра яго экіпаж.
У экспазіцыі і фондах - матэрыялы краязнаўчых знаходак вучняў, перапіска, падарункі сяброў школьнага літаратурнага музея, фатаграфіі, альбомы, лепшыя сачыненні, вырабы па дрэву і малюнкі школьнікаў.
Самы “старэйшы” экспанат - кніга « Полное собрание сочинений А.С.Пушкина. Съ биографіей А.С.Пушкина. С портретами и многими иллюстрациями академика А. Лебедева…» (Типография Товарищества И. Д. Сытина, Валовая улица, свой домъ. Москва. – 1899 г.). Вялікую цікавасць вызываюць іншыя экспанаты: франтавы компас 1941 года, фотаздымак самалёта “А.С.Пушкін”, шматлікія пісьмы кіраўніку музея і юным пушкіністам.
У бібліятэцы музея ёсць усе творы А.С.Пушкіна, яго раман “ Яўгеній Анегін”, паэмы “Палтава”, “Медны коннік” і іншыя, перакладзеныя на беларускую мову, прадстаўлена літаратура пра жыццё і творчасць вялікага паэта, кнігі многіх савецкіх аўтараў з дарчымі надпісамі.
Літаратурны музей – цэнтр вучэбна-выхаваўчай работы школы, звязанай з вывучэннем жыцця і творчага шляху вялікага русскага паэта.
Дзякуючы плённай працы кіраўнікоў музея: Вітаноўскай Святланы Васільеўны, Закіравай Лідзіі Іванаўны, Бягеза Наталлі Анатольеўны, настаўнікаў русскай мовы і літаратуры, - многія вучні прайшлі і праходзяць цяпер сапраўдную школу экскурсаводаў. На базе музея працаваў гурток “У Лукамор’я”, сёння - "Юны экскурсавод"; праходзяць урокі по творчасці А.С.Пушкіна, Пушкінскія тыдні і Дні памяці паэта, конкурсы літаратурных чытанняў і інсцэніраваннне ўрыўкаў з твораў аўтара, святы паэзіі і выстаўкі творчых работ вучняў і г.д.
За гады існавання літаратурнага музея у ім пабывала больш 6 тысяч наведвальнікаў. Геаграфічная карта іх пражывання , як “распявядае” Кніга водгукаў, шырокая і цікавая.
Паштовы адрас музея:
225922, Брэсцкая вобласць,
Маларыцки раён, п/а Арэхава,
аг. Арэхава, вул. Савецкая, 38,
ДзУА «Арэхаўская сярэдняя школа»
тэлефоны: 67-9-27; 67-9-28
Электронны адрас: guoorehovo@tut.by
Сайт: orehovo.malorita.edu.
Дырэктар школы: Сахарчук Галіна Іванаўна.